"Крыжачок"

25.05.2022

Навучэнцы нашага каледжа праславiлi Салiгорск у чарговым творчым праекце.

З мэтамі патрыятычнага і эстэтычна-мастацкага выхавання моладзі на гісторыка-культурных каштоўнасцях Беларусі 23 траўня 2022 года ў Барысаве адбыўся I абласны адкрыты конкурс беларускiх народных побытавых танцаў "Крыжачок". Нашыя танцоры ў кожнай намiнацыi атрымалi дыпломы:

  • "Танцавальная пара" (14-17 год) - 2 месца Рудкоўская Вiкторыя (гр.ДА-211б) i Герасiмаў Арцём (гр.ФК-201б) 
  • "Сольнае выкананне" (дзяўчаты) (14-17 год) - 2 месца Рудкоўская Вiкторыя (гр.ДА-211б) 
  • "Сольнае выкананне" (хлопцы) (14-17 год) - 2 месца Сулiм Iгнацiй (гр.421)

Падрыхтавала навучэнцаў да ўдзелу Герасiменя Алiна Дзмiтрыеўна, педагог дадатковай адукацыi. 

Конкурс быў вельмi цiкавы, захапляльны, самабытны. 

Жадаем i надалей поспехаў танцорам i кiраўнiкам. МАЛАЙЦЫ!!!

 

поделиться в: